14 і 15 ліпеня ў Гарадку ля Беластока пройдзе XXVIII Фестываль музыкі маладой Беларусі Басовішча. Пачынаючы з 1990 года, фэст беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі рэгулярна праводзіцца Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў (БАС) на некамэрцыйнай аснове на лясной палянцы Борык. Штогод у асноўнай частцы праграмы Басовішча удзельнічаюць каля двух дзясяткаў выканаўцаў. Natatnik прапануе спіс з пяці беларускіх гуртоў, дзеля якіх варта паехаць на Басы.
Уваход на тэрыторыю Басовішча вольны. А для тых, хто не зможа наведаць фестываль, Радыё Рацыя ладзіць жывую трансляцыю мерапрыемства.
