Кожны год у чацвер трэцяй нядзелі лістапада святкуецца сусветны дзень рэкордаў Гінэса. Сёлета “дзень рэкордаў” выпаў на 12 лістапада.

Сёння ў Guinness World Records адметны дзень – 60 год як выйшла першае апублікаванае выданне знакамітага брэнда свету.

Па звестках афіцыйнай крыніцы guinnessworldrecords.com:

  • першая кніга рэкордаў Гінэса выйшла ў 1955 годзе;
  • 50 000 заяў ад 174 краін штогод;
  • 97% пазнавальнасці брэнда ў ЗША ці Вялікабрытаніі;
  • у 2014 г. кніга прадавалася ў 100 краінах на 20 мовах.

З іншымі звесткамі можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце GWR.

З гэтай нагоды прапануем інфаграфіку беларускіх рэкардсменаў, якія пакінулі адметны след у гісторыі краіны, паўплывалі на яе папулярнасць і пазнаванне.

Кніга рэкордаў Гінэса, беларускі след

У жыцці рэкардсмены звычайныя людзі і, у асноўным, працуюць на звычайных працах. Напрыклад:

Аляксандр Кішчанка – беларускі мастак. На працу “Гобелен века” мастаку спатрэбілася 5 год. Вага працы – каля 270 кг.

Андрэй Біндасаў – заслужаны майстар спорту, старшы трэнер нацыянальнай зборнай каманды краіны па радыёспорту. З Магілёва.

Алеся Гулевіч – з сям’і цыркавых артыстаў. Устанавіла рэкорд у чэрвені 2006 г.

Аляксандр Бендзікаў – рэкорд зафіксаваны ў ліпені 2003 г. У жыцці Аляксандр працуе машыністам кацельнага абсталявання. З Магілёва.

Альберт Скараход устанавіў вясёлы рэкорд ў 2006 годзе.

Сяргей Катаржэнка – каскадзёр. Прыгнуў з вышыні 24-павярховага будынку без парашуту і страхоўкі.

Не толькі моцным целам, але і дзякуючы логіцы, кемлівасці, артыстызму, таленту, магчыма стаць рэкардсменам свету.

Тэкст: Наталія Гарайкіна, інфаграфіка: InfoGrapher.by

 
 
Подписаться
Уведомление о
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments