Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

VIII Чэмпіянат па фотабёрдынгу

07.10.2018
Бесплатные

Бесплатные
Брест, птицы

Што трэба рабіць?

Фатаграфаваць птушак у натуральным асяроддзі! Як? Вось некалькі парадаў.

Каб перамагчы ў Чэмпіянаце, трэба за 5 гадзін наздымаць як мага больш розных відаў птушак.

За кожны від будуць налічвацца балы. Прычым найбольш балаў за кожны здымак атрымаюць тыя, хто правільна вызначыць від сфатаграфаванай птушкі.

Як запісацца на Чэмпіянат?

Спампаваць форму простай заяўкі, запоўніць яе і даслаць на адрас levy@ptushki.org. Заяўкі прымаюцца да 17:00 пятніцы 5 кастрычніка. Можна удзельнічаць індывідуальна або ў камандзе з двух чалавек. Удзел бясплатны.

Па выніках будуць вызначаныя пераможцы (1, 2, 3 месцы), таксама асобна будзе абраны найлепшы здымак. Як і на папярэдніх спаборніцтвах, журы можа ўвесці дадатковыя намінацыі і адзначыць яшчэ некалькі цікавых фота або ўдзельнікаў. Пераможцы атрымаюць прызы.

Сямён Левы, каардынатар Чэмпіянату:

“Чэмпіянат па фотабёрдынгу вяртаецца ў Брэст. У 2016 годзе мы ўжо сустракалі фотаанімалістаў з усёй краіны ў Брэсцкай крэпасці. Тады спаборніцтвы былі ўвесну, і ўдзельнікі паставілі рэкорды па колькасці сфатаграфаваных птушак, і гэтыя рэкорды пакуль не пабітыя. Упэўнены, што і гэты, ужо восьмы, чэмпіянат прынясе свае сюрпрызы і цікавыя кадры ў капілкі ўдзельнікаў. Бо Брэст адзін з самых прывабных для птушак гарадоў Беларусі. У спаборніцтвах можна ўдзельнічаць нават з камерай мабільнага тэлефона! Галоўнае – сфатаграфаваць птушку не блізка і прыгожа, а так, каб была бачная хаця б адна характэрная прыкмета віду. І мы абяцаем цікавы маршрут у новым месцы! Які дакладна – абвесцім за тыдзень да старту”.

Подробности

Дата:
07.10.2018
Стоимость:
Бесплатные
Событие рубрика:
Теги Событие:
,
Веб-сайт:
http://bit.ly/2MKEvzI

Место проведения

Брест, Беларусь

Организатор

ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
Телефон:
+375 (29) 223-06-13
Электронная почта:
info@ptushki.org
Веб-сайт:
http://ptushki.org