Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

Дыскусія пра механізмы памяці

06.04.2018 | 19:00
Бесплатные

Бесплатные
Дыскусія Як успаміны мяняюць нашу гісторыю і ідэнтычнасць? у Берасці

Як праца з успамінамі мяняе ўяўленні пра сябе і пра гісторыю?

Дзённікі, біяграфічныя успаміны, асабістыя аповеды ўсё больш і больш займаюць месца ў нашым разуменні гісторыі сваёй краіны, супольнасці, сям’і і саміх сябе. Яны даюць новую веду, пра падзеі і факты, што доўгі час адмыслова хаваліся і замоўчваліся. Яны адкрываюць знаёмыя са школы падзеі з іншага боку, калі побач з дзяржавамі, арміямі і героямі, узнікае “звычайны чалавек” з ягонай праўдай і ягоным разуменнем. Але ўспаміны гэта ня толькі новая веда. Дакументальныя спектаклі, вусная гісторыя, мастацка-дакументальная проза Алексіевіч патрабуюць перагляду сталых уяўлення пра навуку, культуру і мастацтва. Свая і чужая памяць становіцца крыніцай для новых пытанняў і пошуку адказаў пра саміх сябе.

6 красавіка, падчас сустрэчы мы паспрабуем разабрацца і зразумець, як сёння адбываецца праца з успамінамі. Якім чынам – індывідуальна і супольна – мы звяртаемся да памяці? Што мы можам атрымаць новага з гэтага звароту? 

Падчас сустрэчы Вольга Іванова прадставіць матэрыялы вуснагістарычных даследаванняў. На прыкладзе аднаго з аповедаў яна прапануе паразважаць пра шлях фармавання індывідуальнай ідэнтычнасцi праз механізмы памяці і расповеду.
Аксана Гайко прадставіць прыклад працы з успамінамі ў жанры дакументальнага тэатра і распавядзе пра пераасэнсавання супольнай гарадской гісторыі і пераадолення траўмы.

Разам з Тацянай Вадалажскай паразважаем пра развіццё сучасных тэхнічных сродкаў працы з памяццю.

Сустрэча адбудзецца ў межах кампаніі Лятучага ўніверсітэту ВЕДЫ ONLINE, што арганізуе серыю дыскусійных сустрэчаў з выкладчыкамі платформы ў Брэсце, Гродна, Віцебску і Бабруйску.

Анлайн і афлайн – два бакі адукацыйнага і мысленчага працэсу. З аднаго боку – гэта зручнасць, дасяжнасць і новыя магчымасць. Але ёсць і іншы бок. Нішто не заменіць сустрэчы чалавека з чалавекам сам-насам у тым, каб набыць разуменне, адшукаць адказы на вострыя і складаныя пытанні. Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэту прапануе анлайн-курсы, каб увайсці ў тэму, засвоіць базавыя веды і зразумець, з кім са спецыялістаў ды навукоўцаў варта далей разгортваць камунікацыю, куды паглыбляцца. Сустрэчы “у жывую” – магчымасць для супольнага абмеркавання праблем, асэнсавання пытанняў, крытыкі і рэфлексіі. 

Вольга Іванова – архівазнаўца, кандыдат гістарычных навук. Адна з распрацоўшчыкаў анлайн-праекта Беларускі архіў вуснай гісторыі і аўтараў анлайн курсу “Прамоўленая гісторыя”.

Аксана Гайко – акторка, рэжысерка, дырэктарка тэатра “Крылы халопа”. Аўтарка праекту Brest Stories Guide. 

Тацяна Вадалажская – сацыёлаг, метадолаг, каардынатарка Лятучага ўніверсітэта.

Подробности

Дата:
06.04.2018
Время:
19:00
Стоимость:
Бесплатные
Событие рубрика:
Теги Событие:
, , , , ,
Веб-сайт:
https://www.facebook.com/events/807889339402869/

Место проведения

Прастора КХ
Халтурина 2/1
Брест, Беларусь
+ Карта Google