
- Это мероприятие прошло.
Публічная лекцыя “Першыя дваццаць”
31.01.2019 | 18:00 - 20:00Бесплатные
Бесплатные

31 студзеня пройдзе публічная лекцыя, прысвечаная 20-годдзю АРР “Дзедзіч”.
Што вас чакае на лекцыі:
- з чаго пачыналася арганізацыя;
- якія каштоўнасці ляжаць у яе аснове;
- якія буйныя праекты арганізацыя рэалізавала;
- як з дапамогай арганізацыі змяняўся горад і самі берасцейцы.
Пра ўсё гэта і яшчэ больш распавядзе кіраўнік АРР “Дзедзіч” – Дзмітрый Шыманскі.
Лекцыя адрасуецца тым, хто цікавіцца дзейнасцю АРР “Дзедзіч” і жадае зрабіць свой унёсак у далейшае развіццё арганізацыі. Яна з’яўляецца першым этапам у стварэнні новага стратэгічнага плана дзейнасці на бліжэйшыя 5 гадоў. А наступным крокам да стварэння новай стратэгіі “Дзедзіча” стане стратэгічнае планаванне арганізацыі, якое пройдзе 2-3 лютага.
Падчас лекцыі можна будзе запісацца на ўдзел у стратэгічным планаванні АРР “Дзедзіч”.
Папярэдняя рэгістрацыя на лекцыю не патрабуецца.
