
- Это мероприятие прошло.
Фэст экскурсаводаў у Берасці
22.04.2018 | 09:00 - 20:00Бесплатные
Бесплатные

Кожны дзень, ідучы на працу ці заняткі, мы абмінаем унікальныя помнікі культуры, архітэктуры, прыроды, але нават не здагадваемся пра гэта. Дзякуючы Фэсту экскурсаводаў з’яўляецца магчымасць па-іншаму зірнуць на штодзённыя рэчы і перамяніць сваё стаўленне да спадчыны.
Экскурсаводы звернуць вашу ўвагу не толькі на велічныя замкі і манументальныя палацы, але і на дарагія сэрцу невялікія дамкі, заняпалыя сядзібы – усё, што стварае непаўторнасць роднага краю.
Экскурсіі будуць праводзіцца па ўсёй краіне! Навучальныя экскурсіі праводзяцца будучымі экскурсаводамі пад кіраўніцтвам вопытных калег.
Экскурсіі ў Берасці:
09:00 “Раніца з птушкамі”
ул. Зубачёва, 25
Экскурсавод Юрый Янкевіч
Патрэбна рэгістрацыя
11:00 Brest Stories Guide
Экскурсавод Святлана Гайдалёнак
Патрэбна рэгістрацыя
16:30 “Свято-Николаевский гарнизонный собор – свидетель войн и исторических перемен”
Экскурсавод Іван Чайчыц
Без регістрацыі
18:30 “Архітэктура мадэрнізма ад Юзэфа Бараньскага”
Скрыжаванне вул. Крупскай і вул. Гогаля Брэст
Экскурсавод Алена Каховіч
Без регістрацыі
