Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

Месяц фатаграфіі ў Мінску: Brest edition

21 октября | 18:00

Месяц фотографии в Минске, Брест

Тры пляцоўкі Брэста размесцяць 10 фота-праектаў з Францыі, Швейцарыі, Германіі, ЗША, Літвы, Беларусі і Расіі.

21 кастрычника “Месяц фатаграфіі ў Мінску” пакажа ў Брэсце найлепшае з асноўнай экспазіцыі гэтага і мінулага года разам з выставай фотакніг швейцарскага выдавецтва Cpress, якую рэпрэзентуе дызайнер і фатограф Крыстаф Нюслі.

Адкрыццё пачнецца а 18:00 у гатэлі “Эмітаж” і а 19:30 пачнецца адкрыццё асноўнай экспазіцыі ў прасторы “Кансерва” (вул. Куйбышава 33), у якой прымуць удзел прадстаўнікі Інстытута Гётэ ў Мінску і Пасольства Францыі ў Беларусі, дырэктар фестываля Андрэй Лянкевіч.

Фатограф Сяргей Гудзілін (Беларусь) і дызайнер Крыстаф Нюслі Christof Nuessli (Швейцарыі) зладзяць аўтарскія экскурсіі сваіх праектаў.

Сёлета каманда фестывалю прапаноўвае падборку з актуальных серыяў, прысвечаных інтэрпрэтацыі канцэпцыі “гісторыя”. Гэтае шматзначнае слова сёння звязанае з канструяваннем і дэканструяваннем гістарычных наратываў, а таксама з роляй мастака/фатографа ў сацыяльна-палітычным кантэксце.

На асноўнай экспазіцыі ў прасторы «Кансерва» можна будзе убачыць праекты:
• Сяргей Гудзілін. “New Olympia / Backstage/”
• Аляксандр Гронскі. “Рэканструкцыя”
• Выстава Франсуаза Югье “Цудоўныя”
• Маша Святагор. “Танчаць усе!”
• Май’68 фатаграфіі архіву FRANCE-SOIR 1968
• Рамуалдас Пажэрскіс. “Балтыйскі шлях”
• Зімон Мэнэр. “Комплекс назірання”
• Выстава фота-кніг швейцарскага выдавецтва Cpress Cpress.

Фестываль пройдзе пры падтрымцы:
Pro Helvetia Moscow – Swiss Arts Council Швейцарскай рады ў пытаннях культуры,
Інстытуту Гётэ ў Мінску Goethe-Institut Minsk
Амбасады Францыі ў Беларусі Ambassade de France en Biélorussiea
сеткі крамаў “Краўт” КРАВТ,
Амбасады Літоўскай Рэспублікі Lietuvos Respublikos ambasada Minske / Embassy of Lithuania in Minsk
Dilis Parfum, сумеснай беларуска-французскай парфумернай кампаніі.
Falcon Club Буцік Кіно- сучаснага кінакомплекса

Арганізацыйным партнёрам ў Брэсце выступае Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці.

Подробности

Дата:
21 октября
Время:
18:00
Событие рубрика:
Теги Событие:
, , ,

Место проведения

Гостиница “Эрмитаж”
ул. Чкалова, 7
Брест, 224005 Беларусь
+ Карта Google
Телефон:
+375 (33) 327 40 00
Веб-сайт:
http://hermitagehotel.by