Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

Паблік-ток з псіхолагам

18 января | 14:00 - 15:30

Паблік-ток з псіхолагам

18 студзеня паблік-ток з псіхолагам па тэме “Выгаранне ў актывізме. Псіхалагічныя аспекты і фактары”.

Часам штосьці ствараеш, арганізоўваеш, укладаеш у гэта шмат часу і высілкаў, затым прадстаўляеш сваю ідэю ці ініцыятыву людзям – і атрымліваеш нечаканую крытыку ці нават цкаванне, хоць хацеў зрабіць як лепш. Пасля такога апускаюцца рукі, і ўжо думаеш – ці варта штосьці рабіць увогуле.

Спецыялісты-псіхолагі ў такіх выпадках кажуць пра ўсвядомленнасць. Што такое ўсвядомленнасць у актывізме? Гэта заўжды ўлік кантэксту і асабістых магчымасцяў, рэсурсаў у сваёй дзейнасці. Якія ўстаноўкі актывістаў вядуць да эмацыйнага выгарання? Што з намі адбываецца, калі мы сутыкаемся з завышанымі чаканнямі, крытыкай, сацыяльным ціскам, і як з гэтым спраўляцца? Ці варта вызначаць межы сваёй актыўнасці? Навошта ўменне прымаць дапамогу ад іншых людзей? Якія ёсць спосабы вяртання ў рэсурсавы стан?

Гэтыя важныя пытанні будзем абмяркоўваць з Марынай Качановіч – псіхолагам, гештальт-тэрапеўтам, магістрам псіхалогіі, якая вядзе прыватную практыку і працуе з супрацоўнікамі і валанцёрамі грамадскіх арганізацый.

Фармат паблік-току дае магчымасць усім прысутным весці дыялог з госцяй сустрэчы і задаваць ёй любыя пытанні. Прыходзьце паразмаўляць і атрымаць парады спецыяліста, каб штосьці перайначыць у сабе і дзейнічаць больш эфектыўна.

Тэма сустрэчы актуальная для грамадзянскіх актывістаў, супрацоўнікаў і валанцёраў грамадскіх арганізацый, публічных асобаў і спецыялістаў дапамагаючых прафесій.

Рэгістрацыя на мерапрыемтсва

Подробности

Дата:
18 января
Время:
14:00 - 15:30
Событие рубрика:
Теги Событие:
, , , , ,

Место проведения

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”
ул. Маяковского, 46
Брест, Беларусь
+ Карта Google
Веб-сайт:
http://www.dzedzich.org/