Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

Паказ спектакля “Радзіва “Прудок” ад Купалаўскага тэатра

17 июля

Культавы спектакль Купалаўскага тэатра “Радзіва “Прудок” адправіцца ў 10-дзённы тур “Палескія хронікі”.

Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Радзіва “Прудок” у ліпені 2019 года адправіцца на гастролі “Палескія хронікі”. Першы за многія гады тур Купалаўскага тэатра па Беларусі пройдзе ў чатырох гарадах Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

Першы паказ “Радзіва “Прудок” у рамках 10-дзённага тура “Палескія хронікі»” адбудзецца ў Берасці 17 ліпеня.

За год сцэнічнага жыцця спектакля камерная сцэна Купалаўскага тэатра прыняла каля 4000 яго гледачоў. З 16 мая 2018 года адбылося ўжо 39 паказаў “Радзіва “Прудок” – рэкордная колькасць у параўнанні з іншымі спектаклямі камернай сцэны. Пастанова рэгулярна збірае аншлагі: білеты на пастаноўку раскупляюць у лічаныя гадзіны пасля старту продажу – рэкордам стаў адзін з першых паказаў, месцы на які былі раскуплены за 10 хвілін.

У спектаклі “Радзіва “Прудок” 15 роляў. Галоўную ролю выканаў акцёр Міхась Зуй: ён сыграў аўтара кнігі Андрэя Горвата, ад асобы якога вядзецца аповед. У ролі перакладчыка, Пятро, лётчыка, жука, дзядзькі Колі і Шуры выступіў Дзмітрый Есяневіч. Самую цікавую і складаную частку работы ўзяла на сябе Святлана Анікей: яна сыграла ў спектаклі 8 роляў, сярод якіх знакамітыя цётка Дуня, паштальёнка і баба Параска. Па словах рэжысёра Рамана Падалякі, поўная падрыхтоўка спектакля ад задумы і напісання інсцэніроўкі сумесна з Міхасём Зуем да тэхнічнай рэалізацыі і акцёрскай работы заняла ў творчай групы каля паўгода, уключаючы тры месяцы рэпетыцый.


Для даведкі:

“Радзіва “Прудок” – гэта кніга мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра Андрэя Горвата. У фармаце facebook-дзённікаў герой расказвае пра свой пераезд з Мінска ў дом свайго дзеда ў вёсцы Прудок, пра складанасці і радасці вяртання да каранёў і роднай зямлі. У 2017 годзе кніга стала часткай праекта velcom MOVABOX і лаўрэатам літаратурнай прэміі Гедройца. У канцы 2017-га акцёр і рэжысёр Раман Падаляка зняў па матывах кнігі кароткаметражны фільм “Ягор”, які атрымаў прыз глядацкіх сімпатый на фестывалі velcom Smartfilm. У 2018 годзе кніга стала паўнавартасным спектаклем у тэатры Янкі Купалы, рэжысёрам пастаноўкі выступіў таксама Раман Падаляка.


Сачыце за нашай афішай. Крыху пазней будзе месца, кошт квіткоў і дзе можна іх набыць.

Подробности

Дата:
17 июля
события рубрика:
Теги события:
, ,

Место проведения

Брест, Беларусь + Карта Google