Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

Спектакль “Радзіва “Прудок” ад Купалаўскага тэатра

17 июля | 16:00 - 18:00
15 BYN

|Recurring Событие (Посмотреть все)

One event on 17.07.2019 at 19:00

15 BYN

Культавы спектакль Купалаўскага тэатра “Радзіва “Прудок” адправіцца ў 10-дзённы тур “Палескія хронікі”.

Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Радзіва “Прудок” у ліпені 2019 года адправіцца на гастролі “Палескія хронікі”. Першы за многія гады тур Купалаўскага тэатра па Беларусі пройдзе ў чатырох гарадах Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

Першы паказ “Радзіва “Прудок” у рамках 10-дзённага тура “Палескія хронікі»” адбудзецца ў Берасці 17 ліпеня.

За год сцэнічнага жыцця спектакля камерная сцэна Купалаўскага тэатра прыняла каля 4000 яго гледачоў. З 16 мая 2018 года адбылося ўжо 39 паказаў “Радзіва “Прудок” – рэкордная колькасць у параўнанні з іншымі спектаклямі камернай сцэны. Пастанова рэгулярна збірае аншлагі: білеты на пастаноўку раскупляюць у лічаныя гадзіны пасля старту продажу – рэкордам стаў адзін з першых паказаў, месцы на які былі раскуплены за 10 хвілін.

У спектаклі “Радзіва “Прудок” 15 роляў. Галоўную ролю выканаў акцёр Міхась Зуй: ён сыграў аўтара кнігі Андрэя Горвата, ад асобы якога вядзецца аповед. У ролі перакладчыка, Пятро, лётчыка, жука, дзядзькі Колі і Шуры выступіў Дзмітрый Есяневіч. Самую цікавую і складаную частку работы ўзяла на сябе Святлана Анікей: яна сыграла ў спектаклі 8 роляў, сярод якіх знакамітыя цётка Дуня, паштальёнка і баба Параска. Па словах рэжысёра Рамана Падалякі, поўная падрыхтоўка спектакля ад задумы і напісання інсцэніроўкі сумесна з Міхасём Зуем да тэхнічнай рэалізацыі і акцёрскай работы заняла ў творчай групы каля паўгода, уключаючы тры месяцы рэпетыцый.


Для даведкі:

“Радзіва “Прудок” – гэта кніга мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра Андрэя Горвата. У фармаце facebook-дзённікаў герой расказвае пра свой пераезд з Мінска ў дом свайго дзеда ў вёсцы Прудок, пра складанасці і радасці вяртання да каранёў і роднай зямлі. У 2017 годзе кніга стала часткай праекта velcom MOVABOX і лаўрэатам літаратурнай прэміі Гедройца. У канцы 2017-га акцёр і рэжысёр Раман Падаляка зняў па матывах кнігі кароткаметражны фільм “Ягор”, які атрымаў прыз глядацкіх сімпатый на фестывалі velcom Smartfilm. У 2018 годзе кніга стала паўнавартасным спектаклем у тэатры Янкі Купалы, рэжысёрам пастаноўкі выступіў таксама Раман Падаляка.


Працягласць спекталя: 100 хвілін.

Кошт квітка – 15 BYN.

Квіткі набывайце ў касе тэатра. Тэлефон для сувязі: 8 (0162) 34 26 57. Час працы касы: аўторак-субота з 13:00 па 20:00, нядзеля з 14:00 па 19:00, панядзелак – выхадны.

Подробности

Дата:
17 июля
Время:
16:00 - 18:00
Стоимость:
15 BYN
Событие рубрика:
Теги Событие:
, ,
Веб-сайт:
https://bresttheatre.info/радзiва-прудок-16.html

Место проведения

Брестский академический театр драмы
ул. Ленина, 21
Брест, Беларусь
+ Карта Google
Телефон:
8 (0162) 20 76 57
Веб-сайт:
http://www.bresttheatre.info