
- Это мероприятие прошло.
Прэс-клуб. Асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі
01.03.2019 | 17:00 - 19:30Бесплатные
Бесплатные

Тэма Прэс-клуба – “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі”.
Да ўдзелу запрашаюцца мясцовыя журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Брэсцкай вобласці.
На сустрэчы арганізатары разам з удзельнікамі паспрабуюць вызначыць:
- Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый.
- Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый.
- Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў.
- Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў.
Спікеры сустрэчы:
Таццяна Кузіна (Мінск) – эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання, прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах кампаніі “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.
Алег Сівагракаў (Мінск) – эксперт па ўстойлівым развіцці, распавядзе пра эфектыўныя інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.
Дзмітрый Шыманскі (Берасце) – дырэктар Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, падзеліцца практычным досведам супрацы гараджан і мясцовых уладаў.
Мадэраваць сустрэчу будзе Міхаіл Мацкевіч.
Удзел бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 14:00 28 лютага).
