Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

“Па слядах багоў”

14 октября | 19:00 - 20:30
Бесплатные

Бесплатные
Па слядах багоў

14 кастрычніка ў краўдфанд-кафэ “Грунтоўня” адбудзецца прэзентацыя кнігі “Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі” Змітра Скварчэўскага, кандыдата гістарычных навук, даследчыка міфалогіі і традыцыйнай беларускай культуры, дацэнта кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ.

Малады навуковец з’яўляецца аўтарам канцэпцыі стварэння “Музея міфаў” у Бярэзінскім біясферным запаведніку, а таксама канцэпцыі выставы гіганцкіх пясчаных скульптур “Багі і духі Беларусі”. Стваральнік адукацыйнага анлайн-курса “Багі, духі, героі: персанажны код беларускай міфалогіі”.

Гэта першая кніга даследчыка, якая прысвечана міфалогіі і рэлігійнай традыцыі продкаў беларусаў. На старонках кнігі аўтар выкладае новы падыход да рэканструкцыі супольнасці багоў, якія шанаваліся продкамі беларусаў. У кнізе разглядаюцца дыскусійныя пытанні існавання пантэона, імёнаў, атрыбутаў і характарыстык багоў. На падставе фальклорных, гістарычных і шэрагу іншых крыніц вылучаюцца вобразы тутэйшых багоў, якія адпавядаюць старажытным індаеўрапейскім і з’яўляюцца іх працягам у беларускай фальклорна-міфалагічнай традыцыі.

Подробности

Дата:
14 октября
Время:
19:00 - 20:30
Стоимость:
Бесплатные
Событие рубрика:
Теги Событие:
, , , ,

Место проведения

Краўдфанд кафэ “Грунтоўня”
пл. Свободы, 18/1
Брест, Беларусь
+ Карта Google