Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

Семінар. Рэгістрацыя і фінансаванне НКА

18 мая | 12:00 - 18:00Бесплатно

Бесплатно

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый і Цэнтр прававой трансфармацыі запрашаюць на семінар “Рэгістрацыя і фінансаванне некамерцыйных арганізацый: прававое рэгуляванне”, які адбудзецца ў Берасці 18 траўня (субота).

Семінар складаецца з двух блокаў, на першы з якіх арганізатары запрашаюць прадстаўнікоў ініцыятыў па стварэнні новых арганізацый грамадзянскай супольнасці, на другі – прадстаўнікоў як незарэгістраваных ініцыятыў, так і зарэгістраваных арганізацый. Удзельнікі могуць прыняць удзел у адным ці ў абодвух блоках.

У першым тэматычным блоку семінара будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацый ды іх адрозненні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі згодна з актуальным заканадаўствам. Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя пра цяперашні парадак ды практыку рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, устаноў і фондаў.

У другім тэматычным блоку семінара будуць разгледжаныя пытанні прававога рэгулявання фінансавых паступленняў для розных формаў некамерцыйных арганізацый, у тым ліку:

  • віды фінансавых паступленняў паводле заканадаўства;
  • прадпрымальніцкая дзейнасць НКА;
  • афармленне ахвяраванняў ад грамадзян;
  • бязвыплатная (спонсарская) дапамога ад беларускіх юрыдычных асоб;
  • атрыманне замежнага фінансавання.

Напрыканцы семінару ўдзельнікі атрымаюць магчымасць індывідуальных кансультацый па канкрэтных пытаннях, завязаных са стварэннем новых НКА альбо з прававым забеспячэннем фінансавання грамадскай дзейнасці і НКА.

Удзельнікі семінару-кансультацыі атрымаюць асобнікі выданняў, што былі выпушчаныя ў межах “Прававой бібліятэкі НКА”.

Арганізатары семінару будуць радыя вітаць на мерапрыемстве па адным прадстаўніку ад адной арганізацыі з Берасця і Берасцейскай вобласці. У выпадку, калі колькасць заявак будзе большая за колькасць месцаў на семінары, перавага будзе нададзеная ўдзельнікам, заяўкі якіх дэманструюць найбольшую зацікаўленасць у тэме семінару. Заяўнікі з іншых рэгіёнаў могуць быць уключаныя ў склад удзельнікаў пры наяўнасці выразнай матывацыі і адлюстраванні ў заяўцы патрэбы ў канкрэтнай дапамозе.

Пра месца правядзення і падрабязную праграму працы будзе паведамлена ўдзельнікам семінара дадаткова.

Каб падаць заяўку на ўдзел у семінары, трэба запоўніць электронную анкету ўдзельніка.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у семінары: 15 траўня (серада), 15:00.

Пацверджанне ўдзелу будзе дасланае ўдзельнікам мерапрыемства 16 траўня (чацвер).

Подробности

Дата:
18 мая
Время:
12:00 - 18:00
Стоимость:
Бесплатно
события рубрика:
Теги события:
, ,
Веб-сайт:
https://vk.com/dzedzich_berascie

Место проведения

Брест, Беларусь + Карта Google