Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

Тренинг по эффективности общественных кампаний

3 февраля | 19:00 - 21:00

Human Constanta

Экспрэс-трэнінг па эфектыўных грамадскіх кампаніях.

Хочаш вырашыць грамадскую праблему, але не ведаеш, з чаго пачаць? Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае на экспрэс-трэнінг па
дзеяннях у абарону грамадскіх інтарэсаў!

Прыходзь да нас, але перш за ўсё – запоўні кароткую анкету!

Пра што мы будзем гаварыць:
– што такое грамадская праблема ці грамадскі інтарэс;
– у чым адрозненні ад іншых відаў інтарэсаў;
– якія ёсць прыклады эфектыўных (і ня вельмі) грамадскіх кампаній нават у
Беларусі;
– якія стратэгіі і тактыкі можна абраць;
– з чаго пачаць у канкрэтнай праблеме, якая вас турбуе.

Для каго:
Не важна, колькі вам гадоў і ці ёсць вопыт у грамадзянскай актыўнасці – гэта зусім
уводны трэнінг для любых неабыякавых людзей!

Калі:
3 лютага (панядзелак) з 19:00 да 21:00 у Прасторы КХ (Брэст, вул.Халтурына 2/1).
Удзел бясплатны, трэба толькі запоўніць кароткую анкету.

Трэнінг вядзе Наста Лойка – праваабаронца з 12-гадовым вопытам, экспертка ў сферы свабоды сходаў, прававых механізмаў абароны правоў чалавека, міграцыі, грамадзянскага кантролю, валанцёрскага менеджменту, злачынстваў на глебе нянавісці, а таксама ў пытаннях антыдыскрымінацыі і роўнасці. У 2018 годзе атрымала прэмію Rada Аwards ў намінацыі “Вечны рухавік у Моладзевы сектары”.

Бонус:
Для ўдзельнікаў і ўдзельніц трэнінгу ёсць магчымасць бясплатных кансультацый ад Насты.

Подробности

Дата:
3 февраля
Время:
19:00 - 21:00
Событие рубрика:
Теги Событие:
, , , ,

Место проведения

Прастора КХ
Халтурина 2/1
Брест, Беларусь
+ Карта Google