
- Это мероприятие прошло.
Urban Day у Брэсце
21 ноября | 18:30 - 20:30

Цэнтр новых ідэй сумесна з Human Constanta запрашаюць на інтэрактыўную дыскусію “Як змяняецца найлепшы горад краіны. Urban Day у Брэсце”.
Рэгістрацыя на мерапрыемства — https://forms.gle/pBbVg1aQTGaoLqrp8
Нягледзячы на сваё тысячагоддзе, Брэст пачуваецца адным з самых маладых гарадоў краіны. Чаму так адбываецца? Ці варта чакаць выбуху культурнага жыцця і натоўпаў турыстаў? Што яшчэ не хапае гораду, каб быць па-сапраўднаму сучасным? Гэтаму, а таксама тэме, як зрабіць Брэст яшчэ лепшым, і будзе прысвечана наша сустрэча.
У вас будзе магчымасць задаць сваё пытанне, паспрачацца з экспертамі ды проста файна правесці час! А галоўнай часткай падзеі будзе дыскусія ў фармаце Beer talk з нефармальнай абстаноўкай і келіхам піва.
Праграма:
18:20 – 18:30
Рэгістрацыя (кава і пачастунак).
18:30 – 19:00
“Чаму з Брэстам усё добра?” Прэзентацыя Рэйтынга беларускіх гарадоў. Антон Раднянкоў, дырэктар Цэнтра новых ідэй.
19:00 – 19:20
Выступ “Навошта Брэсту арт-прасторы?” Дзяніс Трацюк, стваральнік арт-прасторы “Калідор”.
19:20 – 19:40
Выступ “Якія ідэі палепшаць 1000-гадовы Брэст”. Наталля Зданевiч, менеджэр праектаў Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці.
19:40 – 20:30
Дыскусія ў фармаце Beer talk “Што чакае Брэст: культура, турызм, развіццё”. Наташа Зданевiч, Антон Раднянкоў, Дзяніс Трацюк.
Мадэратарка: Юлія Стасюк, Human Constanta.
Пра выступоўцаў:
Антон Раднянкоў – дырэктар Цэнтра новых ідэй. Антон таксама ўзначальваў R&D-кірунак на Мінскім гадзіннікавым заводзе “Луч” і пяць гадоў працаваў менеджарам праектаў у сферы ўстойлівага развіцця рэгіёнаў.
Дзяніс Трацюк – аўтар сацыяльнага праекту па стварэнні вольнай арт-прасторы “Калідор” у Брэсце.
Наталля Зданевiч – менеджэрка праектаў Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці.
Юлія Стасюк – каардынатарка брэсцкага офісу праваабарончай арганізацыі Human Constanta. Юлія таксама займалася маніторынгам, якасным і колькасным аналізам кантэнту незалежных медыя Беларусі.
