Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

Валанцёрскі летнік Zalesse summer camp

5 августа - 11 августа

Бесплатные

Дзедзіч запрашае хлопцаў і дзяўчат з Берасця і Берасцейскай вобласці на валанцёрскі летнік Zalesse summer camp, які пройдзе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна з 5 па 11 жніўня.

Валанцёрскі летнік – гэта выдатная магчымасць правесці весела і з карысцю 7 летніх дзён. Калі ты хочаш пакінуць прыемныя ўспаміны пра гэта лета, палепшыць сваё веданне беларускай мовы, адпачыць ад горада, знайсці новых сяброў, натхніцца, прыдумаць ідэі для нечага новага, пракачаць скілы ў праектным мэнэджменце і проста цікава правесці час — далучайся!

Як усё будзе адбывацца

На працягу тыдня плануецца добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол Дома Еўрапейскіх сустрэч у вёсцы Залессе, дапамагаць у падрыхтоўцы інсталяцый да Фестывалю гісторыі і культуры Ulmus. Таксама у праграме выступленні крутых экспертаў, культурных дзеячаў і музыкаў, імёны якіх арганізатары абвесцяць пазней на старонцы Zalesse summer camp. Музычным хэдлайнерам летніка стане гурт РСП, які выступіць з акустычным канцэртам. Вас чакаюць майстар-класы, гульні, і, канешне, песні ля вогнішча. А трэнінг па праектным мэнэджменце дапаможа ўдзельнікам прыдумляць, пісьменна планаваць і эфектыўна рэалізоўваць крутыя ідэі ў сферы грамадскай дзейнасці.

Колькі гэта каштуе

Удзел у летніку бясплатны. Трансфер з Берасця да Залесся, пражыванне і харчаванне забяспечваюць арганізатары.

Хто можа ўдзельнічаць

Каб патрапіць на летнік, трэба быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам, які жыве ў Берасці або ў Берасцейскай вобласці. Узроставыя абмежаванні ад 17 да 25 гадоў. Адбор удзельнікаў будзе адбывацца праз анкету-заяўку, якую трэба запоўніць да 28 ліпеня. Усяго ў летнік будзе запрошана 25 хлопцаў і дзяўчат. Вынікі адбору ўдзельнікаў стануць вядомыя 1 жніўня.

Удзельнікі усіх папярэдніх летнікаў у Доме еўрапейскіх сустрэч маюць права ўдзельнічаць у летніку без папярэдняга адбору.

Умовы пражывання

Будынак мае 4 вялікія спальныя пакоі для ўдзельнікаў. Ёсць 2 душа з гарачай вадой, 5 прыбіральняў. Паколькі яшчэ не ўсе будаўнічыя работы скончаны, няма ложкаў, спаць давядзецца на турыстычных дыванках і спальніках, якія забяспечваюць арганізатары. Для тых, хто любіць спаць на свежым паветры, будзе магчымасць раскласці намёт на тэрыторыі летніка

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатараў летніка Наталлі і Дар’і.

Подробности

Начало:
5 августа
Окончание:
11 августа
Стоимость:
Бесплатные
Событие рубрика:
Теги Событие:
, , ,
Веб-сайт:
https://vk.com/dzedzich_berascie

Место проведения

Дом Еўрапейскіх сустрэч
вёска Залессе, Камянецкі раён
Брест, Беларусь
+ Карта Google
Веб-сайт:
https://vk.com/zalesse_2019