Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

Выстава Рамана Трацюка “Супрэматычнае вяселле”

6 сентября - 23 сентября2 BYN

2 BYN
выставка, Брест, Раман Трацюк

Праект “Супрэматычнае вяселле” з’яўляецца вынікам аўтарскага даследавання утылітарнай фатаграфіі ў інтернэце. У праекце сутыкаюцца эстэтыка сучаснай вясельнай фатаграфіі і самавыяўляльны дыскурс супрэматызма.

У фатаграфіях з інтэрнет-аўкцыонаў, дзе прадаюцца раней ужываныя вясельныя сукенкі, мастак адкрывае для сябе абстрактныя кампазіцыі, якія ўзнікаюць ў выніку размывання асабістасцей, якія былі прадстаўлены на арыгінальных здымках.
Гэткае адначасовае ўспрыманне двух супрацьлеглых пластоў рэальнасці – абстрактнага і канкрэтнага – нараджае пачуцце кагнітыўнага дысанасу, неспакою, дзіўнасці.

Пра аўтара выставы:

Раман Трацюк нарадзіўся ў 1981 годзе ў Берасці. У 2004 годзе скончыў Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Познані па спецыяльнасці “Жывапіс”, а ў 2007 – па спецыяльнасці Intermedia. У 2012 атрымаў ступень доктара ў галіне выяўленчага мастацтва на факультэце “Мультымедыя камунікацыі свайго alma mater”. Працуе ў сферы перформансу, інсталяцыі (у тым ліку інтэрактыўнай), відэа, жывапісу, фатаграфіі, паблік арту. З’яўляецца куратарам выстаў і фестываляў сучаснага мастацтва, а таксама даследчыкам і супрацоўнікам “Акадэміі выяўленчых мастацтваў” у Познані. У цэнтры яго прафесійных і творчых інтарэсаў – перфарматыўнасць, узаемадзеянне паміж мастаком і гледачом, вывучэнне іміджа і самапрэзертацыі ў мас-медыя і інтэрнеце, а таксама выкрыванне прыкметаў мастацтва ў паўсядзенным жыцці.

Адкрыццё выставы і сустрэча з мастаком а 19 гадзіне. Уваход вольны.

З 06.09 па 23.09 паглядзець выставу можна ў тым жа месцы, с 15:00 да 19:00 (чацвер-нядзеля). Уваход: 2 рублі.

Тэлефон для давадак: +375 (33) 308 38 11

Подробности

Начало:
6 сентября
Окончание:
23 сентября
Стоимость:
2 BYN
события рубрика:
Теги события:
, ,
Веб-сайт:
https://goo.gl/ZtMHeo

Организатор

Прастора КХ

Место проведения

Прастора КХ
Халтурина 2/1
Брест, Беларусь
+ Карта Google