Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

Выстава VEHA “Дзявочы вечар”

4 мая - 26 маяБесплатно

Бесплатно
Брест, выставка

VEHA – незалежная артыстычная група, якая працуе з калектыўнай памяццю і архівамі Беларусі.

У Прасторы КХ пройдзе выстава архіўных фотаздымкаў “Дзявочы вечар”.

“Дзявочы вечар” – вечар перад вяселлем – час, калі дзяўчыны збіраліся разам і рабілі вясельны вянок для нявесты. Містычны сімвалізм вянка і вера ў трансляваныя ім паверʼі перадаваліся між жанчынамі. Укладзеныя кветкі і колеры стужак, маглі адлюстроўваць сацыяльны статус жанчыны.

На выставе вы ўбачыце храналогію трансфармацыі вясельнага вянка пад уплывам гістарычных перыядаў ХХ веку. Фотаздымкі з калекцыі VEHA “Дзявочы вечар” былі сабраныя праз адкрыты заклік і абʼядноўваюць больш за 300 сямейных архіваў з розных гарадоў і мястэчак Беларусі.

Куратарка выставы –  мастачка, актывістка Леся Пчолка.

Выстава пройдзе з 4 па 26 траўня. Уваход – 3 BYN.

13 траўня адбудзецца куратарская экскурсія па выставе і адкрытае абмеркаванне праекта VEHA “Дзявочы вечар” з удзелам экспертаў, якія працуюць з тэмай культурнай спадчыны. Магчымасць задаць пытанні і проста пагаварыць пра архіўную фатаграфію.

Подробности

Начало:
4 мая
Окончание:
26 мая
Стоимость:
Бесплатно
события рубрика:
Теги события:
, ,
Веб-сайт:
https://vk.com/event181609821

Организатор

Прастора КХ

Место проведения

Прастора КХ
Халтурина 2/1
Брест, Беларусь
+ Карта Google