Праэкт Dialects прыцягнуў увагу і даследчыкаў, і “ненавуковых” людзей, якія актыўна дасылаюць свае запісы ў нашую інтэрактыўную мапу беларускіх дыялектаў. За няпоўныя два месяцы існавання архіў мапы павялічыўся амаль у два разы. І яшчэ адна крутая навіна – праект  перамог у хакатоне ад першага ў Беларусі акселератара LaunchME*, які аб’ядноўвае медыя і IT.

На хакатон падалося больш за сто заявак, па выніках працы журы абрала ўсяго шэсць каманд, якія ўвайшлі у LaunchME Media Accelerator і будуць працаваць над сваім праектам наступныя сем месяцаў. Развіваць Dialects нам дапамогуць вядучыя сусветныя эксперты. Праграма таксама прадугледжвае магчымасць стыпендыіі і інвестыцый.

Дыялекты Хакатон
Дыялекты Хакатон
Дыялекты Хакатон

Фота: Sergey Balay

Запісы гукавой мапы сёння праслухалі ўжо амаль 60 тысяч разоў. Усяго на dialects.natatnik.by размешчана 146 гукаў, а пачыналі мы з 90 уласных запісаў Іны Хоміч.

– У нас шмат каштоўных запісаў. Напрыклад, народны майстар па дрэве Мікалай Тарасюк з вёскі Стойлы. Яго ўжо няма, а голас на мапе ёсць. Наста Якавец з Лобчы расказвае адну з баек, напісаных на дыялекце. Люсіна – месца, дзе выкладаў Колас, і на мапе ёсць запіс дачкі аднаго з коласавых вучняў. Сцепаніда Сцепаніюк з Дарапеевіч – знатная ткачыха на ўсю рэспубліку. Але за знакамітасцямі мы не ганяемся. Звычайныя людзі распавядаюць файныя гісторыі. Яны не прывыклі даваць інтэрв’ю, таму расказваюць усё вельмі шчыра, – дзеліцца натхняльніца праэкта Іна Хоміч.

Праэкт выклікаў цікавасць з боку журналістаў. Пра яго падрыхтавана больш за дзесяць матэрыялаў як у дзяржаўных рэспубліканскіх газетах, напрыклад, “Культуры”, і раёнках Берасцейшчыны, так і ў буйных недзяржаўных медыях (Радыё Свабода, Белсат, TUT.by і іншыя).

Калі вы яшчэ не слухалі Dialects – самы час. Спадзяемся, што вы таксама станеце суаўтарамі мапы. Дасылайце свае запісы. Зробім гукавую карту беларускіх дыялектаў разам!

*LMA – першы ў Беларусі акселератар для тэхналагічных стартапаў у медыяіндустрыі. Мэта – стварыць экасістэму для развіцця стартапаў на стыку медыя і тэхналогій. Ініцыятыва Press Club Belarus і SPACE ў партнёрстве з Пасольствам Вялікабрытаніі ў Беларусі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

 
 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о