20 лютага Зміцер Назараў запрашае берасцейцаў наведаць некалькі цудоўных мерапрыемстваў з нагоды Сусветнага дня роднай мовы. На працягу дня дарослыя і дзеці змогуць патанчыць, паслухаць шыкоўную музыку і паглядзець «Лямцавую батлейку». 

«У нас у горадзе так сталася, што ёсць пэўнае кола людзей, якім гэта неабыякава. Яны нешта робяць, нешта рухаюць наперад — гэта і курсы «Мова нанова», і мае сціплыя намаганні з музычнымі імпрэзамі. Таму не ўсё так дрэнна, як можа паказацца на першы погляд. Для гэтага і робім, каб больш людзей ведала, што ёсць такі дзень. Можна прыйсці на цікавыя імпрэзы, паглядзець на творчых людзей, што ўсё гэта развіваецца, і беларуская культура можа быць сучаснай, моднай і цікавай«, — упэўнены Зміцер Назараў.

Робім гэта ў суботу напярэдадні Сусветнага дня роднай мовы. Пачынаем з адкрытага ўрока для дзетак «Мова нанова» — знаёмства з мовай. Потым гэта ўсё плаўна перойдзе ў спектакль «Мама Му ў басейне», гэта будзе прэм’ера ў Берасці тэатра «Лямцавай батлейкі» з Мінска. Потым усіх жадаючых запрашаем у «Грунтоўню», дзе а 17 гадзіне гарадзенскі гурт будзе спяваць песні на вершы Яўгеніі Янішчыц і Ларысы Геніюш. І на палову восьмай заключнае мерапрыемства ў гэты дзень — вялікі канцэрт гурта «Стары Ольса» ў тэатры танца «Фантазія».

Афіша

Зміцер Назараў запрашае усіх жадаючых на святкаванне дня роднай мовы:

«Паважаныя сябры! Запрашаем вас адсвяткаваць з намі, людзьмі, якім падабаецца беларуская культура і якім гэта неабыякава, Сусветны дзень роднай мовы! Усё будзе якасна, усё будзе цікава. Я думаю, ніхто не пашкадуе таго часу, які ў суботу правядзе на нашых мерапрыемствах»

 

 
 
Подписаться
Уведомление о
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments