21 лютага на Міжнародны дзень роднай мовы ў восьмы раз у Берасці прайшло абласное свята «Жывыя Вытокi». У грамадска-культурным цэнтры можна было пачуць гаворкі з розных рэгіёнаў вобласці, а таксама пабачыць канцэрт-паказ аўтэнтычных і адноўленых касцюмаў «Модны стыль-народны тэкстыль».

«Давыд-Гарадоцкія галовачкі, мотальскія кажушкі, лунінецкія гарсэты, бездзежскія фартушкі, лелікаўскія свахі, ляхавіцкія падвічкі, бярозаўскія шэляноўкі, аброўскія чапцы. Не ўпэўнена, што можна будзе паўтарыць яшчэ раз!», — паведаміла на старонцы ў фэйсбуку загадчыца аддзелам традыцыйнай культуры «Берасцейскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра» Ларыса Быцко.

Мы схадзілі, уразіліся і паказваем вам, што пабачылі.

Народны строй
Народны строй
Народны строй
Народны строй
Народны строй
Народны строй
Народны строй
Народны строй
Народны строй
Народны строй
Народны строй
Народны строй
Народны строй
Народны строй
Народны строй

Фота: Зміцер Пылыпіў

Подписаться
Уведомление о
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments