Апошнім часам усё часцей беларускую публіку пачалі радаваць навінкі беларускай літаратуры і паэзіі. Так, у апошні дзець кастрычніка ў Берасці прэзентавалі адразу дзве кнігі: зборнік паўночна-карэйская паэзіі ў перакладзе на беларускую мову Сяргея Прылуцкага “Патрыятызм для чайнікаў” і гісторыю адной сям’і, сабраную ў раман “План Бабарозы”, напісаны Паўлам Касцюкевічам.

Natatnik распавядае пра кнігі з першых вуснаў.

“Патрыятызм для чайнікаў”, Кім Чжун Хо (пераклад Сяргея Прылуцкага)

Хто аўтар?

Кнігу напісаў паўночна-карэйскі паэт, а я проста пераклаў яе на беларускую. Аўтар трошкі такі міфічны. Пра яго нават дакладна невядома, ці яго сапраўды так звалі, дзе і калі ён нарадзіўся і гэтак далей.

Яму, па звестках, удалося ўцячы з Паўночнай Карэі ў Еўропу. Нейкім чынам ён апынуўся ў Парыжы, скантактаваўся там з літаратурным паэтычным часопісам і дасылаў туды свае вершы. А потым праз перакладчыкаў вершы, трапілі ў Беларусь. Ёсць звесткі, што аўтар сустракаўся з беларускімі мігрантамі ў Еўропе.

Пра што вершы і кнігі?

Чым яго вершы адрозніваюцца ад усёй усходняй паэзіі? Паўночнакарэйская паэзія ў асноўным досыць сацыяльная. За якую не грэх і растраляць чалавека. Таму ён адтуль і ўцёк —  бо жыцця яму не было.

Можна яшчэ сказаць, што першыя свае самаробныя зборнікі ён рабіў сам і яны распаўсюджваліся самвыдатам. Пасля гэтага яго пачалі шукаць спецслужбы. Але ніхто не ведаў ні дзе ён жыве, ні хто ён такі. І тады пачалі саджаць тых людзей, хто гэтыя кніжкі чытаў.

Аўтар лічыцца культавым у некаторых колах Еўропы і Паўночнай Карэі. Таму што ён фактычна зрабіў новую сучасную паўночнакарэйскую паэзію. На 90 адсоткаў карэйская паэзія – гэта або пра партыю, або пра прыроду.

Цяжкасці пераклада

Я не магу размаўляць на карэйскай, я толькі магу чытаць. Я не ведаю, як вымаўляюцца гэтыя словы. Я не быў ў Паўночнай Карэі, я вучыў мову па падручніках.

Параўнанне Беларусі і Паўночнай Карэі

Іх паэзія па духу, нажаль, вельмі блізкая да Беларусі. Падумалася, што вельмі добра было б параўнаць не толькі мне, але і іншым у мастацкай форме, наколькі глыбокая жопа, іншае слова не магу падабраць.

“План Бабарозы”, Павал Касцюкевіч

Пра што кніга?

Нацыяналісты любяць прыпадабляць нацыю да вялікай сям’і. Мне гэтая візія вельмі падабаецца. Але калі ўжо пераносіць паўночнакарэйскія вершы на беларускую глебу – у нас атрымліваецца абсалютна з дакладнасцю наадварот. У нас – сям’я як нацыя. Колькі тут было ўсякіх уладаў, якія хадзілі туды-сюды, расказвалі беларусам, хто яны такія, што трэба рабіць, на якіх мовах размаўляць. Таму мы перасталі верыць уладам і пачалі верыць толькі сваёй сям’і. Пачалі рабіць з сям’і такую маленькую дзяржаву са сваімі тэрыторыямі, кватэрамі, у якіх мы жывем, сваімі межамі, калектыўнай памяццю. Таксама са сваімі кіраўнікамі, дыктатарамі.

Гэтая кніга – “План Бабарозы” – гэта сямейная сага пра такую сям’ю-краіну, дзе ёсць чатыры пакаленні, дзе ёсць патрыярхі, яны ж дыктатары, якія кіруюць гэтай маленькай краінай-сям’ёй з вышыні сваго ўзросту. Напрыклад баба Роза – ёй 109 гадоў, яна ніяк не можа памерці, усё кіруе сям’ёй, сваёй дачкой і сваім праўнукам.

Колькі выдумкі ў кнізе?

Мне вельмі хачацца сказаць, што ўсе гісторыі сапраўдные. Але не, я ўсё выдумаў. Усе сямейныя гісторыя не то што выдуманыя – яны падслуханныя. Я слухаў гэта ў электрычках, я слухаў гісторыі знаёмых. У кнізе шмат гісторый: пра Другую Сусветную, пра халакост, пра пераезд вёскі ў горад.

Сувязь з рэальнасцю

У 90-я годы ў газеце неяк пісалі, што адна бабулька ў лоджыі сваёй гарадской кватэры трымала казу, якую даіла. Бабульку злавілі, пакаралі. І мне гэта гісторыя напомніла моё дзяцінства, калі я ў 80-я годы гадаваўся ў адным з першых на той час мікрараёнах Мінску “Зялёны луг”. Там адбывалася ў той час прыблізна тое ж самае. Заходзіш – а там такі патрыархальны дом, дзе бульба расце, яблыкі, дзе людзі ходзяць у госці. Дзе атмасфера фактычка вельмі вясковая. І мне захацелася гэтую бабульку зрабіць галоўным героем аднаго раздзела. Але яна ніяк не “запіхвалася” ў сюжэт. Таму я вырашыў зрабіць яе галоўным другасным героем.

Пра Беларусь як краіну для пісьменніка

Пасля доўгага жыцця за мяжой, я прыехаў у Беларусь. Іду па Мінску і ў вітрыне магазіна “Тавары для дома” бачу такую карціну: стаіць манекен у форме амапаўца. Вось ложачак дзіцячы, пласкагубцы і амапаўская форма. Потым я гэта сабе растлумачыў: у нас мірная краіна, мы ні з кім не ваюем. Мужчынам трэба ваяваць, але яны гэта скіроўваюць у больш такія рэчышчы канструктыўныя, кшталту рыбалкі, палявання. Таму гэтая ампаўская форма – гэта хатні хадавы тавар. Вось я гэта разумею мазгамі, але калі ідзе замежнік па нашай краіне і бачыць гэтую карціну “Тавары для дома. Амапавец” – гэта ж адразу апавяданне пра хатняга паліцэйскага.

У нас такая “бананавая рэспубліка”, дзе “бананы” толькі падбірай. Ідзеш – і падбірай сюжэты розныя. Ва Украіне, канешне, зараз экшн, але мне здаецца, што праз пяць гадоў там будзе нудна жыць ва ўсёй гэтай Еўропе. А ў нас такі экшн. Беларусь – для пісьменніка. Проста ідзі па вуліцы і запісвай.

Подписаться
Уведомление о
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments