21 лютага на Міжнародны дзень роднай мовы ў восьмы раз у Берасці прайшло абласное свята «Жывыя Вытокi». У грамадска-культурным цэнтры можна было пачуць гаворкі з розных рэгіёнаў вобласці, а таксама пабачыць канцэрт-паказ аўтэнтычных і адноўленых касцюмаў «Модны стыль-народны тэкстыль».
«Давыд-Гарадоцкія галовачкі, мотальскія кажушкі, лунінецкія гарсэты, бездзежскія фартушкі, лелікаўскія свахі, ляхавіцкія падвічкі, бярозаўскія шэляноўкі, аброўскія чапцы. Не ўпэўнена, што можна будзе паўтарыць яшчэ раз!», — паведаміла на старонцы ў фэйсбуку загадчыца аддзелам традыцыйнай культуры «Берасцейскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра» Ларыса Быцко.
Мы схадзілі, уразіліся і паказваем вам, што пабачылі.
Фота: Зміцер Пылыпіў