Фатограф-дакументаліст Сяргей Лескець ужо 11 гадоў ездзіць па ўсёй Беларусі ў пошуках шаптух і знахараў.
І пошукі даволі выніковыя: ягоныя фотаздымкі публікуюць сусветныя выданні, а кніга «Шэпт» перавыдадзеная большым накладам.
У падкасце мы размаўляем з Сяргеем пра замовы, паганскія карані, якія спляліся з хрысціянствам, даведваемся пра легендарнага знахара і тлумачым, што такое «крывулі».
Містычны і цікавы падкаст. Уключайце!