Шмат у якіх сем’ях абед без супа – не абед зусім. Шчавух, капуста, булён… Часам зусім не хапае фантазіі прыгатаваць нешта простае, але цікавае і смачнае адначасова.
Суп з сырнымі шарыкамі.
Для супа:
Мясны булён – 3,5 літры,
Морква – 1 штука,
Цыбуля – 1 штука,
Бульба – 5 штук,
Зеляніна, соль, перац.
Для шарыкаў:
Сыр – 100 грам,
Яйка – 1 штука,
Мука – 100 грам,
Масла сметанковае – 70 грам.
Як варыць суп:
У мясны булён (альбо булён з агародніны) дадаць цёртую на тарцы моркву, нарэзаную кубікамі цыбуліну і бульбу. Пра суп можна забыцца на 20 хвілін і ў гэты час заняцца шарыкамі. Для гэтага нацерці на маленькай тарцы сыр, дадаць да яго сметанковае масла (можна 35 грам сметанковага масла замяніць на алей), муку, яйка. Вымешаць цеста і, фармуючы шарыкі, апускаць іх у кіпячы суп.
Варыць суп яшчэ 15-20 хвілін. За 5 хвілін да заканчэння прыгатаваня суп пасаліць, папярчыць і дадаць зеляніну па смаку.
Пасля супа можна паласавацца смачным кексам з тварагу. Гатуецца ён надзвычайна проста і ідэальна падыходзіць да свежай гарбаткі.
Тварожны кекс
Для кекса:
Мука – 300 грам,
Масла сметанковае – 150 грам,
Тварог 4-9% – 250 грам,
Цукар – 250 грам,
Яйкі – 3 штукі,
Гашаная сода ці разрыхляльнік – 10 грам.
Па жаданню можна дадаць 100 грам любых арэхаў ці цэдру цытрыны.
Як рабіць кекс:
Узбіць яйкі, дадаць цукар і зноў узбіць. У сумесь дадаць мягкае сметанковае масла, узбіць зноў. Порцыямі ўвесці муку, разрыхляльнік. Дадаць тварог (і арэхі, калі вы вырашылі пячы кекс з арэхамі) і добра перамяшаць.
Вылажыць цеста ў змазаную алеем форму. Выпякаць 30 хвілін пры 180 С. Гатоўнасць праверыць калыпком.
Фота аўтара
А какой сыр лучше брать для шариков?
Кать, я беру обычный Беловежский любой, какой на скидке есть 🙃