Набліжаецца Вялікдзень – рэлігійнае свята, якое ў старадаўнія часы чакалі болей, нават, чым Дзень Народзінаў. На Вялікдзень усім хацелася апрануць новае адзенне, прыбраць хату і падрыхтаваць падарункі для блізкіх.

З сайта pinterest.com я пазычыла крыху ідэй, якія можна ажыцявіць, каб зрабіць свята прыгожым і добрым.

  • Першае, што можна зрабіць, гэта, канешне, пафарбаваць яйкі. Ідэй таго, як гэта зрабіць, сёння вельмі шмат.
  • Добра будзе напячы булак, пернікаў ці зрабіць тварожную пасху.
  • Можна зрабіць свята і дзеткам таксама: падарыць ім цікавую паштоўку ці, напрыклад, упрыгожыць разам акно.
  • Плясці вянкі і тым, хто ўмее шыць – пашыць святочныя льлькі. Каму шыць складана, можна вышываць!
  • Прыгожа было б мець велікодны малюнак хаце.

Але галоўнае — абавязкова павіншаваць тых, хто святкуе і сустракае Вялікдзень. Прыемнай святочнай падрыхтоўкі, сябры!

Подписаться
Уведомление о
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments