Миграционный кризис захватил европейские страны около года назад. Новостные каналы наперебой озвучивали цифры — количество сирийских беженцев, которые сотнями тонули на пути в Европу. Некоторые жители Франции и Германии боялись за своё здоровье и жизнь. На это многие беларусы укоризненно качали головой: мол, сами виноваты.
Сегодня на улицах Бреста мы видим женщин, одетых по всем канонам исламского «дресс-кода», и мужчин с густыми черными бородами и не понимаем, когда миграционный кризис успел добраться до синеокой.
К беженцам из кавказских стран, оккупировавших центральный вокзал Бреста, можно относиться негативно, можно жалеть их, но очень сложно игнорировать. Многие скажут: война в Чечне закончилась в 2009 году. Сегодня это процветающая республика с отстроенными торговыми центрами и мечетями. Так от чего сегодня бегут эти люди?
Во время дискуссии о беженцах в Бресте Natatnik пообщался с сооснователем правозащитной миссии Human Constanta, работающей сейчас на территории Бреста, Валдисом Фугашем и узнал из первых уст, что происходит в городе.
— Кто эти люди, которые по 3 раза в сутки пересекают границу с Польшей?
Мы зараз перажываем па розных прычынах рост міграцыйнай з’явы. І важная частка, на якую часам не ўсе звяртаюць увагу – гэта вымушаная міграцыя. Вымушаная міграцыя – гэта якраз тыя людзі, якіх называюць бежанцамі. Гэта людзі, з’ехаўшыя з краіны па нейкіх прычынах, якія рэальна пагражаюць іхняму жыццю: іх могуць забіць, пасадзіць, катаваць іх, іхнім блізкім могуць пагражаць, рэпрэсіі розныя могуць ужывацца. Гэта максімальна ўразлівая катэгорыя людзей. Таму што яны не рыхтаваліся да таго, каб з’ехаць – у іх проста пачалася вайна. Альбо іхнія сем’і пачалі просто вытраўліваць, таму што яны маюць нібыта дачыненне да палітычных партый. І людзі аказваюцца ў сітуацыі, калі яны просто бяруць усё што ёсць і з’язжаюць. А потым сутыкаюцца з рознымі органамі, якія кажуць: “Няма ў вас вайны, а ў нас няма месца. Едзьце адсюль”.
Мы і самі ў любы момант можам аказацца ў такой сітуацыі. Таму ёсць нейкія прававыя стандарты – і Жэнеўская канвенцыя, і міжнародныя дамовы, якія гарантуюць кожнаму чалавеку права на разбіральніцтва ў яго сітуацыі.
— Рост числа чеченцев в Бресте мы стали наблюдать сразу после наступления миграционного кризиса в Европе. Это как-то связано?
Безумоўна гэта паміж сабой узаемазвязана. Мы назіраем агульны псіхоз у Еўропе, які распаўсюдзіўся ў тым ліку і на польскія ўлады, і на Міністра ўнутраных спраў Польшы, які сказаў персанальна пра “неўпусканне”. Гэта водгукі агульнага псіхоза, які пайшоў ад масавага наплыву мігрантаў у Еўропу. Таму што большая колькасць людзей, якія спрабуюць дабрацца да Еўропы за апошнія два гады, – гэта ўсе ж такі мігранты па розных прычынах, але не бежанцы.
— Так все-таки чеченцы – экономические мигранты или беженцы?
Гэта ўсё вельмі індывідуальна, трэба разбіраць, высвятляць прычыну кожнага чалавека. Ад вялікай колькасці мігрантаў толькі дробная частка з’яўляецца бежанцамі. Але трэба прызнаць, што гэта чалавек, ён у хрэновай сітуацыі, і ўсе ягоныя правы трэба выконваць. Адна з маіх гіпотэз, чаму яны бягуць туды, – таму што ў Еўропе законы больш-меньш працуюць і іх наўрад ці будуць аддаваць у краіну, дзе ім паграджае смяротнае пакаранне. Таму што краіны іншага накірунку – усходняга – знаходзяцца ў больш цесных кантактах з Каўказам, і адправіць чалавека на расстрэл – для іх гэта раз плюнуць. Гэта адна з магчымых прычын.
— Хорошо, если им так плохо в Чечне, почему они не остаются в Беларуси, а стремятся уехать за лучшей жизнью в Европу?
Беларусь – неблагая краіна па розных прычынах. Але для бежанцаў з Паўночнага Каўказу дрэнная. Вы чулі пра кадыраўцаў? Пра нелегальную, але мілітарную інстытуцыю? Паміж Беларуссю і Расіяй мяжы няма. Гэта значыць, што любыя людзі могуць спакойна перасоўвацца і перавозіць усё, што заўгодна. Калі мы толькі пачыналі місію, мы запытвалі ў людзей: “ А чаму вы ў Беларусі не спрабуеце застацца?”. Яны гаварылі: “Мы баімся”. Таму што сярод тых людзей, хто тут знаходзіцца, ёсць людзі, якія рэальна ў цёрках з кадыраўцамі. Таму што прынцып кроўнай помсты там рэальна вельмі моцны. Людзі казалі, што яны бачылі, як сюды прыязджаюць кадыраўцы. І рэальна пару дзён таму з’явілася публікацыя ад Рамзана Кадырава, які сказаў штосці накшталт: “Я сам лично контролирую ситуацию с беженцами в Беларуси, и целую неделю мои люди ездили и разбирались в ситуации”. Нашы гіпотэзы і словы людзей – яны супалі з рэчаіснасцю. То бок небяспека ёсць.
Зараз 600 чалавек раніцай выязджаюць на цягніку з Берасця ў Тэрэспаль. І з іх вяртаецца столькі ж, толькі мінус 10. І вось ад 500 да 600 чалавек штодня спрабуюць так выехаць і амаль ўсе павяртаюцца. Польша нават не выконвае свае міжнародныя і нацыянальныя абавязкі.
— Расскажите, чем занимается ваша миссия в Бресте? Как вы помогаете беженцам?
Гэта юрыдычныя кансультацыі, гэта напісанне скаргаў на дзеянне ці, дакладней, бяздзеянне супрацоўнікаў памежных службаў. У сувязі с тым, што надыходзяць халады, мы пачынаем займацца гуманітарным накірункам. Мы зараз спрабуем арганізаваць збор цеплых рэчаў. Прынамсі для дзяцей. Каб людзі хаця б не памерзлі тут.
Мы тут знаходзімся таму, што рэальна існуе сітуацыя, калі вялікая колькасць бежанцаў знаходзіцца ў Берасці. Польскі бок не запускае прававыя механізмы, якія абавязаны запускаць. Такім чынам, людзі вымушаны павяртацца ў Берасце. Тут яны знаходзяцца без юрыдычнай дапамогі, без гуманітарнай дапамогі.
— Насколько охотно беженцы идут на контакт с вами?
Натуральна, вельмі асцярожна. Таму што шматлікія з іх вельмі асцерагаюцца небяспекі, якая ім пагражае з боку людзей, якія засылаюцца з боку Расеі, з боку Чачні. Аднак, мне здаецца, варта ўлічваць сітуацыю нейкага адчаю ў вялікай колькасці з гэтых сямей. Таму што яны больш за 20 разоў спрабуюць перасекчы мяжу. І бачачы нас, калі мы прапануем нейкую дапамогу, яны спрабуюць з намі камунікаваць, таму што нейкая надзея ўсё такі ёсць. І ў нас таксама ёсць надзея, што мы, выкарыстоўваючы правы, зможам дапамагчы.
Виктория Гомолинская, фото автора, Natatnik