Канцэрт гурта «Фіолет», які павінен быў адбыцца сёння ўвечары ў Берасці, нечакана для ўсіх адменены. Прычына адмены стала вядома з запісу ў сацсетках саліста гурта Сяргея Мартынюка. Сяргей вельмі расчараваны такім выпадкам: «Неприємні 2016ий рік на вулиці. В Білорусі нас чекали 2 роки, і такий облом…»
У афіцыйнай суполцы канцэрту з’явілася паведамленне: «Сябры,вельмі сорамна і крыўдна…але,як ёсць. Грошы за квіткі вяртаем там,дзе набывалі. Просім прабачэння…»
Як кажа арганізатар туру па Беларусі Зміцер Назараў: «Я адчуваю зараз расчараванне і сорам. Шкада, што такія таленавітыя музыкі не могуць прыехаць у Беларусь.» Званкі ў Пагранкамітэт не змаглі вырашыць сітуацыю, супрацоўнікі органаў спасылаюцца на рашэнне Расеі і немагчымасць прыняцця ўласных рашэнняў у Саюзнай дзяржаве.
Квіткі на канцэрт можна здаць цягам тыдня ў тых месцах, дзе яны былі набыты.
Вольга Малафеечава, Natatnik