Кобрынскі мост — адзін з самых важных пуцеправодаў Берасця. А магчыма, і самы важны. Вось ужо больш за сто гадоў ён служыць усходнім парталам у цэнтр горада. Сваім з’яўленнем ён абавязаны чыгунцы, папулярнасць якой у пачатку XX стагоддзя ўжо была вельмі высокай.

Кобринский мост, Брест, старые фото
Кобринский мост, старые фото
Кобринский мост, старые фото

З самага моманту пабудовы мост меў тры раўназначныя пад’ёмы. Акрамя напрамку ўсход-захад, быў пабудаваны з’езд на поўдзень, у бок так званага Сувораўскага маста. Пасля Мухаўца дарога выходзіла да вёскі Вулька-Падгародская, форта IV і да трасы на Ковель. Гэта значыць цяперашняя вуліца Чырванасцяжная практычна цалкам паўтарае гэтую трасіроўку.

У Сувораўскага моста, як мы ведаем, незайздросны лёс. Будучы разбураным падчас Другой сусветнай, яго аднавілі ў 1946 годзе, але праз 20 гадоў ізноў знішчылі. Апынуўся не патрэбным пасля пабудовы маста ў cтворы бульвара Шаўчэнкі. Вельмі недальнабачнае рашэнне.

Кобринский мост, старые фото, Брест

Але ўздым-спуск маста Кобрынскага нікуды не знік і нават у абсалютна нязменным выглядзе перажыў рэканструкцыю канца 60-х. Тады асноўны пралёт выпрасталі, пашырылі да дзвюх палос у кожны бок і збудавалі пешаходную частку. Чаму не маглі зрабіць прамалінейны мост першапачаткова? Адказ просты: эканомілі сродкі і рэсурсы.

І пралёты, і насыпы становяцца карацей, калі будаваць іх строга перпендыкулярна чыгуначнаму палатну. Нават у 2017 годзе яшчэ можна апазнаць сляды «крывога» моста па дугападобных межах прыватных падворкаў на пачатку вуліцы Кастрычніцкай.
Пад не самым тоўстым пластом алфальта, там, дзе ўжо ўтварыліся ямы, відаць старую брукаваную дарогу. Мусіць, ту самую, стогадовай даўніны, па якой каталіся паны і паненкі (ці зручна?) і па якой савецкая ваенная тэхніка уязджала ў горад у 1939. На жаль, старых даваенных здымкаў моста як кот наплакаў. А насып на поўдзень зусім так і засталася па-за ўвагай фатографаў.

Кобринский мост
Кобринский мост
Кобринский мост
Кобринский мост
Кобринский мост

І вось да тысячагоддзя горада анансавалі чарговую рэканструкцыю. Паўднёвы насып разам з брукам яе не перажыве. Дарожнікі ўжо пабудавалі аб’язную дарогу праз паркоўку і сквер ля друкарні. З боку чыгункі ўжо зроблены пробны падкоп. Пад нож пойдзе і прылеглая зялёная зона. Па праектах вуліца Чырванасцяжная замест ўздыму нырне пад асноўны пралёт і выйдзе на вуліцу Нафтавую, а ў перспектыве — на Папаніна і Пушкінскую, калі цалкам сатруць з зямлі інтэнданцкі гарадок і частку станцыі Брэст-Палескі.

Проект реконструкции Кобринского моста
Проект реконструкции Кобринского моста.
Фото vb.by

Чарговая часцінка старога Берасця, хай і не самая відавочная, хутка назаўжды адыдзе ў мінулае.

Дзмітрый Суганяеў
Фота — аўтара, Вячэрні Брэст, старадаўнія — vk.com/old_brest

Подписаться
Уведомление о
guest
1 Комментарий
старее
новее большинство голосов
Inline Feedbacks
View all comments
alina
alina
7 лет назад

городские чудовища .»уничтожим и сотрем все ,что осталось от старого Бреста» их девиз…