Група вайскова-гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім» зрабіла фотасесію «Верасень 1939-га ў цытадэлі на Бугу», распавядае блог historiapobach. Здымкі адбываліся ў Бабруйскай крэпасці, якая старэйшая за сваю берасцейскую сястру. 

Царскія ўлады пачалі будаўніцтва цытадэлі на Бугу ў 1833 годзе. Лічылася, што Бабруйская, Дынабургская і Берасцейская крэпасці стануць непрыступнымі фарпостамі Імперыі Раманавых на Захадзе.

Берасцейская крэпасць

Аднак ужо першае сур’ёзнае выпрабаванне падчас Вялікай вайны 1914-1918 гадоў цытадэль на Бугу не вытрымала. У жніўні 1915 года рускае войска пакінула Берасцейскую крэпасць без бою.

Жаўнеры Войска Польскага ў Берасцейскай крэпасці. Верасень 1939-га. Рэканструкцыя
Жаўнеры Войска Польскага ў Берасцейскай крэпасці, 1934 год

У 1920-1930-х гадах польскія вайсковыя ўлады часткова мадэрнізавалі старую фартэцыю, а Берасце-на-Бугу ператварылася ў адзін з ключавых вайсковых цэнтраў Другой Рэчы Паспалітай.

Жаўнеры Войска Польскага ў Берасцейскай крэпасці, 1930-я гады

У міжваеннае дваццацігоддзе найбольш верагодным праціўнікам Польшчы лічыўся Савецкі Саюз, і Войска Польскае рыхтавалася ваяваць супраць Чырвонай Арміі, аднак 1 верасня 1939 года вайна прыйшла ў Захаду. Гарнізон пачаў рыхтавацца да баявых дзеянняў, а ўвесь грамадзянскі персанал быў эвакуіраваны з тэрыторыі цытадэлі.

Нямецкія танкі ля Берасця
Польскія абаронцы заблакавалі ўяздныя брамы ў Берасцейскую крэпасць старымі французскімі танкамі Рэно ФТ-17

У перыяд з 14 па 16 верасня 1939 года жаўнеры Войска Польскага мужна змагаліся супраць пераўзыходзячых сілаў нацыстаў. Апошнія разлічвалі адразу захапіць Берасцейскую крэпасць. Аднак нямецкі ХІХ танкавы корпус пад камандаваннем генерала Ханца Гудэрыяна ў тых баях панёс адчувальныя страты.

У ноч з 16 на 17 верасня 1939 года польскія жаўнеры пачалі адыход з цытадэлі на Бугу.

Нямецкія машыны ў Берасцейскай крэпасці, верасень 1939-га

Адступленне прыкрываў польскі маршавы батальён пад камандаваннем капітана Вацлава Радзішэўскага. Жаўнеры Войска Польскага мужна біліся супраць нацыстаў, а з 22 верасня 1939 года — супраць Чырвонай Арміі.

Такой была першая абарона Берасцейскай крэпасці ў самым пачатку Другой сусветнай вайны.

Працягваецца збор сродкаў на выданне альбома «Другая сусветная вайна на фотаздымках з архіва Ігара Мельнікава». Новае выданне – гэта больш за 600 здымкаў, шыкоўная папера, цвёрдая вокладка. Імены ўсіх спонсараў будуць апублікаваныя ў кнізе.

Крыніца

Подписаться
Уведомление о
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments