Мельнікаў прывез у Берасце артэфакты з уласнай калекцыі

0
152

30 лістапада ў Берасцейскай крэпасці адкрыецца выстава Ігара Мельнікава «Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг.». Усе артэфакты з уласнай калекцыі гісторыка, шмат з якіх беларусы ўбачаць упершыню.

Беларусы ў войску польскім, Мельнікаў, выстава, гісторыя

Ігар Мельнікаў падзяліўся з Natatnik сваімі планамі і распавёў пра асаблівую важнасць гэтай выставы менавіта ў Берасці.

«Калі мы рыхтавалі праект выставы “Беларусы ў Войску Польскім” менавіта для Берасцейскай крэпасці, я падумаў, што трэба зрабіць нешта новае. Трэба паказаць тое, чаго не было, напрыклад, у Менску. Тут будуць новыя мундзіры, новыя артэфакты, якія з’явіліся ў маёй калекцыі – здымкі, узнагароды. Шмат таго, чаго не было ў Менску паказана. Я лічу, што гэта выдатнае месца, тым больш адсюль, па сутнасці, пачалася Другая сусветная вайна для Беларусі. Гэтая выстава будзе вельмі цікавай, бо там будуць планшэты, якія мы паказвалі ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама шматлікія артэфакты, якія ўпершыню ўбачаць беларусы.

30 лістапада – вельмі важны дзень. Я вельмі люблю Берасцейскую крэпасць і лічу, што гэтае месца вельмі добрае для такой выставы. Таму, безумоўна, побач з дыпламатамі, амбасадарам Польшчы, кіраўніцтвам музея буду таксама і я як чалавек, калекцыянер, гісторык, грамадзянін Беларусі, які займаецца гісторыяй беларускіх жаўнераў Войска Польскага і які падрыхтаваў гэтую калекцыю. Але я лічу, што варта было б стварыць уласны музей, дзе можна было б паказаць гэта ўсё і расказаць, таму што матэрыялаў шмат, а на нашых выставах мы не можам усяго паказаць, толькі часткова. Праект такі ёсць, і я думаю, што я яго рэалізую ў Заслаўі альбо ў Мінску».

Выстава будзе працаваць месяц, з 30 лістапада па 31 снежня.

Подписаться
Уведомление о
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments