Мультфільмы, безумоўна, любяць глядзець і дзеці, і дарослыя. У кожнага з нас ёсць любімыя мульцікі, якія мы час ад часу з задавальненнем пераглядаем. Але наўрад ці сярод стужак будзе шмат беларускіх, не ўсе нават ведаюць пра існаванне такіх. І ўсё ж беларускія мультфільмы існуюць. За 45 гадоў дзейнасці студыя «Беларусьфільм» выпусціла каля 170 анімацыйных стужак. Беларускія рэжысёры экранізуюць народныя казкі і байкі, звяртаюць увагу на нацыянальныя матывы, гісторыю нашай краіны, беларускую мову. Лепшыя мультфільмы атрымліваюць прызы на міжнародных фестывалях. 

Natatnik падрыхтаваў Мультыплікацыйны тэст па анімацыйных стужках студыі «Беларусьфільм». Звярніце ўвагу, што кожнае пытанне змяшчае адказ з відэа мультфільма. Прыемнага прагляду!

Подписаться
Уведомление о
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments