Пінхус Крэмень — мастак, чыя спадчына выклікае ўсё большую цікавасць музеяў і прыватных калекцыянераў. Яскравы прадстаўнік «Парыжскай школы», у 1909–1912 ён вучыўся ў мастацкай школе Вільні, дзе пазнаёміўся з Хаімам Суціным і Міхаілам Кікоіным, а ў 1912 перасяліўся ў Парыж, у калонію маладых парыжскіх мастакоў «Вулей», дзе сустрэўся з Амедэа Мадзільяні, Маркам Шагалам, Фернанам Лежэ. Распавядаем пра мастака, які нарадзіўся на беларускай зямлі.

Пінхус Крэмень нарадзіўся ў 1890 годзе ў мястэчку Жалудок, што знаходзіцца на Гарадзеншчыне. Ён вырас у яўрэйскай сям’і, дзе з малых гадоў праяўляў цікавасць да мастацтва. Пінхус быў малодшым з дзевяці дзяцей. Бацька будучага мастака быў рамеснікам.

Першую мастацкую адукацыю Крэмень атрымаў у Вільні, дзе вучыўся разьбе па дрэве. Яго цікавасць да жывапісу прывяла яго ў Парыж у 1912 годзе, дзе ён паступіў у Акадэмію Рансона. Тут ён пазнаёміўся з выбітнымі мастакамі свайго часу, у тым ліку Хаімам Суціным і Маркам Шагалам, што значна паўплывала на яго творчую дзейнасць. Адтуль рознымі шляхамі маладыя людзі перабраліся ў Парыж, прычым Пінхусу, які не меў у той момант пашпарта, прыйшлося пераходзіць праз мяжу нелегальна.

Пасля пераезду ў Парыж Пінхус Крэмень стаў часткай мастацкай супольнасці, звязанай з Парыжскай школай — ён пасяліўся ў інтэрнацыянальным інтэрнаце мастакоў «Вулей» (La Ruche). У васьмікутнай ратондзе з дахам, які нагадваў кітайскі капялюш, можна было за капейкі зняць кут у дадатак з залай для заняткаў і паслугамі натуршчыцы. У гэтым будынку, са 140 студыямі, не было электрычнасці і ацяплення, мастакі працавалі толькі пры дзённым святле, абаграваліся ля самаробных печаў, якія тапілі чым давядзецца.

Крэмень пісаў яркія і экспрэсіўныя працы, выкарыстоўваючы насычаныя колеры і дынамічныя кампазіцыі. Асаблівасці яго стылю можна заўважыць у партрэтах, нацюрмортах і пейзажах, якія адлюстроўваюць як гарадскія, так і сельскія матывы.

Пінхус Крэмень быў майстрам колеру і формы. Яго работы характарызуюцца энергічнымі мазкамі, экспрэсіўнасцю і эмацыйнасцю. Ён не баяўся эксперыментаваць, спалучаючы імпрэсіянісцкія і постімпрэсіянісцкія элементы. У яго палотнах можна заўважыць спалучэнне традыцыйных мастацкіх прыёмаў з новымі тэхнікамі, якія былі характэрныя для пачатку XX стагоддзя.

У 1918 годзе ён упершыню прыехаў у Сэрэ, які стаў месцам яго натхнення. Пасля Крэмень часта наведваўся ў гэтае мястэчка. З 1920 года мастак шмат падарожнічаў па розных мясцінах, адкуль прывёз мноства партрэтаў. У 1923 годзе ажаніўся з Біргіт Стрэмбак, у іх нарадзіўся сын. У 1940 годзе схаваўся ў Цюрэне, дзе жыў у селяніна і працаваў у палях. Адна тулузская галерэя забяспечвала яго фарбамі, каб ён мог працягваць працаваць. Пасля заканчэння вайны Крэмень вярнуўся ў Парыж і ўладкаваўся ў майстэрні Франсуа Гібера. З 1949 па 1956 год жыў у Ізраілі, але Сэрэ заставаўся месцам яго творчага натхнення. У 1960-х гадах ён купіў там участак, на якім пабудаваў свой дом-майстэрню, дзе пражыў да сваёй смерці восенню 1981 года.

Сёння яго работы знаходзяцца ў вядучых музеях свету, а таксама ў прыватных калекцыях. Крэмень лічыцца адным з выбітных прадстаўнікоў Парыжскай школы, а яго мастацкая спадчына займае важнае месца ў сусветным мастацтве. У Беларусі ўсё больш увагі надаецца вяртанню яго імя ў нацыянальны кантэкст, і ладзяцца выставы з яго працамі.

Пінхус Крэмене — мастак, чыя творчасць звязвае Беларусь з сусветным мастацтвам. Яго работы перадаюць не толькі эмацыянальнасць і эстэтычную каштоўнасць, але і адлюстроўваюць багаты духоўны свет мастака. У Беларусі таксама захоўваюцца працы гэтага мастака.

Подписаться
Уведомление о
guest
0 комментариев
старее
новее большинство голосов
Inline Feedbacks
View all comments