Хто і як рабіў відзікі ў Беларусі. Падкаст з Вольгай Трубач

    0
    80
    У гэтым выпуску падкаста распавядаем пра беларускую традыцыю малявання на шкле. Мы шмат ведаем пра маляваныя дываны Алены Кіш і Язэпа Драздовіча, але амаль нічога пра людзей, якія малявалі ў тыя ж часы на шкле і такім чынам таксама дазвалялі беларусам упрыгожыць свае хаты. Разбіраемся разам в Вольгай Трубач, што такое відзікі і чаму да гэтай пары мы не маем музея з імі.