6 жніўня 1517 года у чэшскай Празе беларускі асветнік Францыск Скарына выдаў першую Біблію на роднай мове і фактычна заснаваў усходнееўрапейскае кнігадрукаванне. Дзякуючы першадрукару, беларуская культура апынулася ў чацвёрцы першых, што здабылі друкаваную перакладную Біблію да пачатку еўрапейскай Рэфармацыі. Праз пяць стагоддзяў імя Францыска Скарыны добра вядомае не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце, а дата 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. Адмыслова да важнай падзеі Natatnik падрыхтаваў тэст, прысвечаны ўшанаванню памяці першадрукара.
Тэст да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ад Natatnik
Подписаться
0 комментариев