У Беларусі штогод праводзіцца каля 500 перасадак органаў. Паўтысячы чалавек – вялікая вёска – атрымлівае шанец жыць, а не памерці пасля таго, як іх уласныя ныркі, печань, сэрца па нейкай прычыне адмовіліся выконваць сваю функцыю.

Калі штогадовыя 500 чалавек памножыць на апошнія 10 год, час імклівага развіцця трансплантацыі ў Беларусі, – атрымаем насельніцтва невялікага гарадка ў 5 тысяч.

Але як гэты цэлы гарадок жыве? Ці могуць людзі пасля трансплантацыі забыць, што калісьці хварэлі? Чаму яны лічаць, што грамадства ад іх адвернутае?

Шукаючы адказы на гэтыя пытанні, Natatnik сабраў гісторыі людзей і даведаўся, чым кіраваліся звычайныя пацыенты, калі вырашылі стварыць у Берасці дагэтуль адзіную на краіну сацыяльна-асветную ўстанову па гэтай праблематыцы.

Чытайце тут

і проста каб зразумець: фразема “прадаць нырку”
дакладна не пра Беларусь.

Увага! Адкрываць спасылку рэкамендуем на кампутары. Так вы пабачыце ўсе блокі праекта.

Подписаться
Уведомление о
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments