Святочныя стравы: салата, качка, мандарынавы кекс і напой

0
176

Калі думаеце, што прыгатаваць на святочны стол, дык мы вам дапаможам! Прапануем некалькі страў, якія ўпрыгожаць ваш стол у калядныя часы.

Лёгкая салата з печанню траскі і яблыкам

Салата

Склад:

Печань траскі – 1 банка
Сыр – 100 грам
Морква (вялікая) – 1 штука
Яйка курынае – 2 штукі
Яблык (вялікі) – 1 штука

Як гатаваць:

  1. Адварыць яйкі, моркву.
  2. Нацерці на тарцы моркву, вылажыць першым пластом у салатнік.
  3. Зліць з печані траскі вадкасць, печань размяць відэльцам і вылажыць на моркву.
  4. Зняць шкарлупіну з яек, нацерці іх на маленькай тарцы і выкласці трэцім пластом. Крыху пасаліць і змазаць маянэзам.
  5. Пацерці на тарцы яблык і вылажыць чацвёртым пластом. Зноў крыху змазаць маянэзам.
  6. Апошнім пластом вылажыць нацёрты на маленькай тарцы сыр.

Качка, запечаная ў рукаве з бульбай, яблыкамі і апельсінамі

Качка

Склад:

Качка – 2 кілаграма
Апельсіны – 3 штукі
Яблыкі – 3 штукі
Бульба – па смаку
Соль, перац

Як гатаваць:

  1. Качку нацерці знутры і звонку сумессю солі і перцу.
  2. Апельсіны і яблыкі ачысціць ад лупіны і кожны падзяліць на чатыры часткі. Садавінай нафаршыраваць качку і замацаваць птушынае брушка зубачысткамі.
  3. Пачысціць бульбу і нарэзаць яе долькі. Перакласці ў міску, дадаць да бульбы 2 лыжкі алею і солі. Перамяшаць, каб соль распаўсюдзілася па ўсёй бульбе.
  4. Качку пакласці ў рукаў. У рукаве па баках птушкі разлажыць бульбу.
  5. Пячы пры 180-200 С прыкладна 1,5 гадзіны. Пасля рукаў разрэзаць (вельмі асцярожна, у ім гарачая пара, якой можна апячы твар) і пакінуць птушку яшчэ на 15 хвілін, кабя яна зарумянілася.

На кожны кілаграм качкі адводзіцца прыкладна 45 хвілін для гатавання і 10-15 хвілін для атрымання скарыначкі. То бок калі вы маеце качку вагой 1,5 кілаграма, то час гатавання ў рукаве будзе 1 гадзіна 10 хвілін і ячшэ 15 хвілін для скарынкі.

Мандарынавы кекс з імбіром

Мандарынавы кекс з імбіром

Гэты кекс — ад знакамітага маэстра Andy chef, аднак я крыху памяняла склад, бо не надта люблю працаваць з вялікай колькасцю арэхавай мукі. Тым не менш ён атрымаўся смачным.

Склад:

Яйкі – 3 штукі
Масла сметанковае альбо алей – 70 грам
Мука міндальная – 70 грам
Мука – 250 грам
Імбір сушаны– 1 сталовая лыжка
Разрыхляльнік – 3 грама
Мандарыны ачышчаныя – 200 грамаў
Цукар – 200 грамаў

Як гатаваць:

  1. Ачышчаныя мандарыны заліць вадой у невялікім рондалі і давесці да кіпення. Паварыць іх адну хвіліну, каб мандарыны сталі мяккімі. Ваду зліць. Увага! Злівайце ў асобны кубак, яна нам яшчэ спатрэбіцца. Мандарыны блэндэрам давесці да стану пюрэ.
  2. Узбіць яйкі з цукрам пяць-сем хвілін. Гэта трэба, каб будучы кекс добра трымаў форму.
  3. У яечную сумесь дадаць мандарынавае пюрэ і імбір. Перамяшаць.
  4. Дадаць сметанковае масла альбо алей. Зноў перамяшаць.
  5. Усыпаць у сумесь міндальную і пшанічную муку. Добра вымешаць лыжкай да аднастайнага стану.
  6. Перакласці цеста ў змазаную алеем форму і выпякаць пры тэмпературы 180 С прыкладна 40 хвілін. Гатоўнасць правярайце шпажкай.

Напой з мандарынам

Мандарынавы напой

Памятаеце, мы пакідалі ваду, атрыманую пры варэнні мандарынаў? Калі да яе дадаць цукар, то атрымаецца выдатны злёгку горкі сіроп, які можна дадаваць да гарбаты. Ён надасць незвычайны смак напою.

Подписаться
Уведомление о
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments