Добра жыць у Беларусі хаця б таму, што тут святкуецца ажно два Новых года: Новы і Стары. І жадання можна загадваць двойчы, а пад Стары Новы год чакаць шчадруху з песнямі, прыпеўкамі, зоркай і казой.
Шчадраваць яшчэ лічыцца цікавым і модным, аднак запал калядоўшчыкаў нібы згасае: зрэдку пабачыш прыгожа ўбраных хлопчыкаў і дзяўчат – усё больш звычайная вопратка ды крыху расфарбаваны твар. І як жа цікава прымаць сапраўды каларытную шчадруху ды прыпяваць і прытанцоўваць пад гучныя галасы бубна і трашчоткі.
Кацярына, Таццяна, Аня і Дзіма ўжо чацвёрты год завітваюць на калядныя вечары да сваіх знаёмых і сяброў. У гэты раз яны павіншавалі са святамі ажно дзесяць сем’яў, праспявалі ім песні, пакармілі казу ды й пасыпалі зерне гаспадарам у хату, каб год быў добры і багаты.
Ды што тут казаць – глядзіце самі.
Таццяна Мароз, Natatnik