4 чэрвеня 2016 года сядзіба Нямцэвічаў у Скоках прымала шляхецкі баль. Госці з’ехаліся з Віцебска, Мінска і Барысава, а таксама з Масквы і Санкт-Пецярбургу. 45 чалавек у прыгожых шляхетных строях надалі сядзібе прыемны дух даўніны. Арганізатарамі мерапрыемства выступіў клуб гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа” з Віцебску. Сябры гэтага клубу вывучаюць танцы эпохі Сярэднявечча, Адраджэння, 19 стагоддзя, а таксама адаптуюць старажытную танцавальную культуру да сучасных традыцый.
Мэта праекту «Шляхецкі баль»: праз падарожжы і балі ў старажытных сядзібах і палацах адкрыць мала вядомую шляхецкую Беларусь. Раней у межах праекту ўдзельнікі наведалі Крычаў (палац Пацёмкіна і Галынскіх), Наваградак (дом-музей А. Міцкевіча), Прылукі (сядзіба графа фон Гуттэн-Чапскага), Здраўнёва (дом-музей І. Рэпіна). А сёлета дакрануліся да гісторыі Берасця і Скокаў, перад балем наведаўшы некаторыя гістарычныя мясціны.
Вашай увазе фотарэпартаж з месца падзей:
Natatnik, фота: Васіль Брух