29 марта памёр паэт і грамадзскі дзеяч Беларусі Ніл Сымонавіч Гілевіч.
Ён нарадзіўся 30 верасня 1931 года у вёске Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Свой першы верш «Першая клятва» напісаў у 15 год. У 1991 годзе яму нададзена ганаровае званне Народнага паэта Беларусі.
***
ПЕРШАЯ КЛЯТВА
Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, роднае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцьці маім слова найпершае «мама»
I цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
I буквар для мяне быў жыцьця палавінай.
Быў шчасьлівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз: «Беларусь, мая Маці-краіна!»
I цяпер для мяне ты за ўсё прыгажэй,
Хоць, я ведаю, моваў на сьвеце нямала,
I з усіх песьняроў мне мілей і бліжэй
Роднай мовы пясьняр – неўміручы Купала.
А задумае вораг з чужога далёкага краю
Адабраць у мяне, зьнішчыць родную мову маю –
Не дазволю.
Ня дам.
Не прадам.
Не зьмяняю.
I да сьмерці за волю яе пастаю!
сакавік 1947
***
Natatnik