Гурт «Стары Ольса» прэзентаваў свой апошні альбом «Вада, хмель і солад» 14 красавіка ў берасцейскай «Фантазіі». Каля 100 чалавек завіталі паслухаць адзін з лепшых фолк-альбомаў 2017 года.
«Вада, хмель і солад» — ужо 13-ы дыск гурту «Стары Ольса». Музыкі аднавілі дух старадаўніх застолляў: жартоўныя, рэлігійныя, ваярскія, баладныя і пітныя спевы. Назву дыску дала нямецкая застольная песня XVI стагоддзя.
Фота Зміцер Пылыпіў